Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/259

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЕЛЯНІН І КОНЬ

Пад гарою ў селяніна
Конь прыстаў дарэшты:
Бедны змучыўся, ні з месца,
Хоць яго зарэж ты!

Селянін ужо і ласкай:
„Но! Цягні, вашэця!
Бо інакш, напішуць брыдка
Аб табе ў газэце…“

А яму конь: „Няхай пішуць,
Раз такой натуры,
Адно ты пакінь пісаці
На маёй-жа скуры!“

1913 г.