Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/258

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЭПУТАТЫ І ГРАМАДЗЯНЕ

Селі ў Думу думаць думы
Паны-дэпутаты
І, як шэршні, між сабою
Спор вядуць заўзяты.

Той крычыць: такіх нам трэба
Ладаў і парадкаў;
Той гудзіць: ня трэ‘ нічога —
Ўсё ў Русі йдзе гладка!

Хто з іх праў, а хто ня правы, —
Трудна адгадаці, —
Адно толькі — грамадзяне
Змушаны маўчаці.

1913 г.