Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАСІЙСКІЯ ЧЫГУНКІ

Кожны ведае ў Расіі,
Што, як вол прыплоду, —
Так Расійскія чыгункі
Не даюць даходу.

І мазгі „чыны“ ўсё сушаць
Над такой праявай,
Ды ніяк ня ўцямяць праўды,
Ў чым схавана справа.

А рэч проста: катастрофы
Зводзяць гаспадарку;
Бо які-ж паедзе дурань
На зламаньне карку?!

1914 г.