Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/256

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАЖУХ І ВАТА

Заспрачаўся кажух з ватай,
Адагнаўшы згоду,
Хто з іх лепшы, карысьнейшы,
Хто якога роду.
Вата кажа: „што ты значыш
Мне, кажух касматы?
Я чужыя знаю землі —
Ты-ж — сяло ды хату!“

„Праўда, праўда, — тут гаворыць
Ёй кажух-маруда, —
Я жыхар зусім тутэйшы,
Ты-ж адно — прыблуда!“

1913 г.