Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/254

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СВАЯКІ

Раз абселі Беларуса
Маскалі ды Ляхі,
І давай яму сваяцтва
Тыкаці з-пад пахі:

— Ты мой ісьціны браточак! —
Маскалёк бармоча;
— Ты мой хрэсьнік, мой сыночак! —
Юда-Лях сакоча.

Беларус-жа ім на тое:
— Сваячкі мае вы:
Смачны жолудзь вам на каву,
Дый высока дрэва!

1914 г.