Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Папіхай хутчэй, гад, хмары!
А пярун дзе кінуў?
Набівай, страляй! Маланкай
Сьцёбай, каб ты згінуў!

Янка тутка, Янка тамка,
Хоць ты ў пекла прыся!
Ад прыдзірак ад сьвятых ўсіх
Колькі нацярпішся!..

1914 г.

|}