Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/247

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРЫПЕЎКА

Нашто бабе агарод,
Калі баба стара,
Калі бабе са сто год,
Кіпне пэўна зара.

Лепш аддаць гэты садок
Дзяўчынцы прыгожай,
Хай гусьценькі вішнячок
У садку размножа.

Будзе надна у цяньку
Летам паляжаці,
З пекным хлопцам падруку
Ўдвойчы пагуляці.

Будзе вішанькі зрываць
Дзяўчынка насьпелы
І дружочка частаваць
І туліць нясьмела.

1906 г.