Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Слухай, малец, будзь прыкладным,
Раджу не за грошы, —
Не паддайся вочам здрадным
Адзеўчыны харошай!

Не бяры жонкі выбрэднай
Ды ў багатай скуры,
Хай сабе ўжо будзе беднай,
Ды добрай натуры!

1906 г.

|}