Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/243

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось і няскупа
Ўскашэліцца голь, —
Есьць штось на крупы,
А трохі на соль!

Рэшту ў сівусе
Мы ўтолім навек;
З чаркай, з Марусяй
Вясёл чалавек.

П‘ём водку, браце,
П‘ём ня быяк, —
Мей больш багацьця —
Пілі-бы ня так.

Жыва-ж, гэй, Шлёмка,
Гарэлку стаўляй,
Чаркай ды ёмкай
Ты нас надзяляй!

Весела, гучна
Час будзе ляцець,
Будзем піць дружна
І песенькі пець.

Ночка за чаркай
Пяройдзе, як стой,
Раніца ярка
Зардзіць над зямлёй.

Дымкай чырвонай
Зара замігціць,
Чарку чароўна
Сьвятло развагніць.

1906 г.

|}