Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А як завуць край гэты родны мой —
Забыўся ўжо праз свой прыгон і зьдзек;
Мабыць, забраны, ці тутэйшы ён,
Я-ж сын яго — тутэйшы чалавек!

*

Вось так ні то жыву і ня жыву,
Сваім, што бачу, ня веру вачам,
Што чую — не бяру у галаву,
І што я знаю — ўжо ня знаю сам.

Спаўняючы, што трэба, а што не,
Сяк-так мой цягнецца на сьвеце век,
А як памру, то буду спаць, як пан,
І сьніць, што я тутэйшы чалавек!

6-VII—13 г.

|}