Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/234

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыляцеў на двор,
Зьлез, у хату йдзе,
Дзьверы ўжо адпёр,
Песьню ўжо вядзе,

Песьню-крык гу-га!
Увайшоў, глядзіць,
Аж тут качарга,
Як з нябёс, ляціць.

Ня ўсьпеў што сказаць, —
Трудна, — хлоп ды хлоп!
Ой, шалёны, знаць,
Хрысьціць бабаў поп!

Неяк жонку змог,
Выгнаў дзеці вон.
Спаць на печы лёг…
Май-жа райскі сон.
.........
Дзівіцца ўвесь сьвет,
Што так гол Янук,
Дзіваваўся дзед,
Дасца дзіву ўнук.

1906 г.

|}