Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯНКА КАНЦАВЫ

Янка Канцавы —
Гаспадар ня злом,
Гэткай галавы
Пашукаць з агнём.

Што ня зробіць ён —
На дзівы усім:
Дзівіцца Лявон,
Дзівіцца Яўхім.

Сонца на паўдня —
Ён тады ўстае,
Рухне, як сьвіньня,
Сядзе — пазяе.

Змыўся, руковом
Выцер ное і, вот,
Бульбай з праснаком
Надзяе жывот,

Сяк ды так пад‘еў,
Вылез з-за стала,
Вопратку узьдзеў,
Шапку зьняў з кала;

Падышоў к вадзе —
Хочацца, знаць, піць —
І к рабоце йдзе,
Чуць нагой вурзіць.

„Сьлепака“ запрог
У саху з дугой —
Пугай шлёг, ды шлёг,
Ну, ваўкі з табой!