Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ

Гнаны Янка доляй,
Змушаны патрэбай
Цягне ў места дровы,
Каб купіці хлеба.

А дзе кісьне пуня
Панская старая,
Прэцца Янукова
Жонка маладая.

П‘е мужык на рынку
Барышы за дровы,
А паніч гуляе
З жонкай мужыковай.

Накупіў за дровы
Янка хлеба, солі
І вясло баранкаў
Для сваёй Антолі.

І гасьцінцам дома
Жонку ён частуе,
Паніча з палацу
У руку цалуе.