Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мінула гулянка… Замёрла жыцьцё…
Канае карчма у журбе;
Навокала блудзіць зданьнё, страхацьцё,
Па шчылінах вецер скрабе.

І толькі у поўнач адзін раз у год
Карчма ажывае на міг:
Музыка іграе, гамоніць народ,
Кружыць за кяліхам кяліх.

І ў саму гульню, наганяючы жах,
Зьяўляюцца госьці туды:
Стары — з тапаром у кастлявых грудзях,
На шыі з пятлёй — малады…

13-XI—18 г.

|}