Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падышоў до ложка бліжай:
Маці сьпіць, як зьнята з крыжа;
Пахіліўся над ёй нізка,
Як яна здаўн над калыскай.

І старую разбуджае,
Нейкім словам пацяшае, —
Штось гаворыць і гаворыць, —
Тая слухае, як зморы.

Прыглядаецца матуля,
Што зрабілася з сынуляй:
Ён, ці не — стаіць у хаце,
Усё сіліцца згадаці.

І згадала, ой, згадала!
Енкнуць голасу сабрала,
Бы та каня над крыніцай: —
— Чужаніца, чужаніца!

Легла маці ў дамавіну;
Сын зноў ехаў у чужыну,
А за ім шумелі людзі:
Што-то далей з яго будзе?

22-II—14 г.

|}