Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як прыехаў ён дадому,
Ня йшоў кланяцца нікому,
Толькі жонку сваю ўбачыў,
Як над дзіцем горка плача. —
Даставаў ён востры меч,
Галаву зьнімаў ёй з плеч.

З маткай роднаю страчаўся,
Ня вітаўся, не прашчаўся,
Не маліўся спасу-богу,
Зноў каня сядлаў ў дарогу, —
З ветрам буйным ехаў жыць,
Галаву навек злажыць.

2-VII—13 г.

|}