Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жаліцца ўперад, посьле жалобную
Страшную песьню сьлёзна пяе;
Гэткую песьню чуем падобную,
Як сьмерць запусьціць джгалы свае.

Аб тых, што з сьветам гэтым разлучаны,
Аб затрутым бяз часу жыцьці,
Аб маці з дзіцем плача замучанай,
Моліць крыху сагрэць, падвязьці.

Хрысьцяцца людзі, чуючы гэтае,
Месца мінаюць тое баржджэй,
Зданьне зноў ў лесе з песьняй нясьпетаю,
З дзіцем, з хатомкай нікне сваей.

Памяць аб гэтым людзі вясковыя
Шчыра гадуюць, вера жыве:
Яміну тамка ў гушчы сасновае
„Ганьніным Ярам“ вёска заве.

1-II—1906 г.

|}