Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Расплятаў ёй косы буйны,
Песьціў белы грудзі;
Болей жалю меў над ёю,
Як якія людзі.

V

Уцякала Бандароўна
Дык паміж платамі,
А за ёю тры гайдукі
З голымі шаблямі.

Бегла поле і другое,
Ўзьбегла і на трэцьце,
Ды ўжо сілы не хапае
Далей так ляцеці.

Ой, няшчасна Бандароўна,
Адпачні часіну,
Памаліся за сябе ты,
За сваю Украіну!

На сырой прыляж зямельцы,
Атулісь касою,
Няхай сэрцайка дзявоча
Прыдзе да спакою,

Думай думкі, што чыніці
У бядзе паганай,
Калі панскія служакі
Прывядуць да пана!

Ня прышлося спачываці
Доўга Бандароўне, —
Наляцела, адшукала
Дзікая пагоня.

З дзікім сьмехам учапілісь
За косы і рукі,
Пацягнулі нешчасьліву
На вялікі мукі.