Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лезе пан да Бандароўны,
Ўвесь гарыць, бы ў жары:
Тая жартаў не пазнаўшы,
Зьехала па твары.

IV

Жутка, жутка дым пажарны
Бухае уночы,
А жутчэй яшчэ у пана
Задымелі вочы.

Выгражае кулакамі
Ўсёй казачай браці:
— Ўсе адказ дасьцё мне зараз —
Дочка, бацька, маці!

— Асьцярожна, ясны пане,
З грозьбамі сваімі!
Забурчала старшына ўся,
А моладзь — за імі,

Выбег з хаты пан Патоцкі
Зваць сваю дружыну,
А старэйшы людзі вучаць
Бедную дзяўчыну:

— Уцякай-жа за пагодай
Донька маладая,
Покі дзень засьвеціць ясны,
Покі сіл хапае!

Пан з Канева на даруе
Хараству тваёму,
Як ня ўмее дараваці
Ён нідзе нікому.

Уцякала Бандароўна
Ў поле з цёплай хаты,
Абымала яе ночка,
А вецер крылаты