Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КУДЫ НЕ ЎЦЯКАЮ…

Куды не ўцякаю
Ад долі сваей.
Усюды спаткаю —
Раней ці пазьней.

Надзеі ўсе скруціць,
Засьвішча бядой,
І сэрца засмуціць,
І ліне сьлязой.

Магільную песьню
Ў душы запяе,
Нашле нуды плесьню
На думкі мае.

І б‘юся-ж напрасна,
Як рыба аб лёд,
Ад долі няшчаснай
Няма мне варот!

1906 г.