Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГОЛАД і ХОЛАД

разам

Мы будзем хадзіць за ім парай,
Наводзіць балесьці і хмары,

Душой і хацінай трасьці,
Адвечныя казкі плясьці.

Хай чуе і сілен і молад,
Як страшан і голад і холад,

І рыне ў магільны пясок
Праз сьцюжу, праз хлеба кусок.

ХОР

Гэй, спраўма над ім тут хрысьціны
Сьлязы і крыві цярушынай!

Хай будзе ні мал, ні вялік,
Няхай носіць імя: Мужык.

Дзіцянё заплакала; цені разьбягаюцца і нікнуць.