Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Было цёмна, як у вульлі, —
Хоць-бы ў вока пальцам ткнулі, —

А тут відна ў гэтых грудах,
Хоць лічы іголкі ўсюды.

Узіраецца ў той бок, скуль б‘е большы бляск.

Што я бачу?.. Ці-ж быць можа?
Гэта-ж вёска!.. божа!.. божа!..

Жонка… дзіцё… бацька… матка…
Ах, ты, хатка, мая хатка!

Як шалёны зьлятае з тапаром з ганку.

ЧОРНЫ

Ха-ха-ка-ха!..

|}

ЗАСЛОНА