Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб аж мой чалавечак
На тым цешыўся сьвеце…

На імшу на „задушкі“…
За жывёлку таксама…

ПАДРОСТАК

За памершыя душкі
Майго таты і мамы:

7-е ВІДМА

Для навукі, для прымеру,
Як паступкам знаці меру…

Сядзьце складна і прыкладна,
Непакратна і няздрадна;

Як фігуркі выразаны,
Як бібулы маляваны,

Як грыбы ў сплясьнелай глебе:
Вочы к небу, губы к небу!

Ўсе жыцьця здушэце зьявы…
Цемра тут закон і права!

ЧОРНЫ

стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма

Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа
Аплятаці шчыльна, жвава

Абручамі ў знак ня ў знакі,
Як гадзюкі, як вужакі.

Відмы зноў сплятаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружачыся навокал Сама і пасаджаных пры ім зьвязаных таварышоў. Глуха-шмяліна гудзяць — ні то пяюць; Чорны ў тахт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шалясьцяць зарасьлі; вецер сьвішча ў шчылінах. Усё гэта зьліваецца ў адну нейкую пякельна-шалёную мэлёдыю; нема толькі сядзіць Сам і яго таварышы на грузах замчычша.