Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўчора на мысьль мне ўзьляцела…
Чуў, што і поўнач тады не чапне,
Круг абвясьці толькі ўмела!

Садзіцца пасярод ганку — бокам к дзьвярам — на кучы друзу і крэйдай абводзіць каля сябе круг.

Вось, мо‘ цяпер і спазнаю усё,
Як знайсьці к скарбу дарогу;
У поўнач тут, кажуць, сваё йдзе жыцьц
Толькі-б ня знацца трывогай.

Трэба хоць песьню зьлягка зацягнуць, —
З песьняй сьмялей, кажуць людз і;
Мысьлі благія далей адлятуць,
Шорах так страшан ня будзе.

Пяе.

Атуманіла ночанька цёмная
Нашы нівы і нашы сялібы,
І ўсім песьню пяе няпрытомную,
Ў запацеўшыя звонячы шыбы.

Ва ўсе сьцежкі блізкія, далёкія
Неспажыты уплутаўся хвораст,
Сьцяг-прысады стаяць адзінскія,
Агняцьветны ня выгляне пораст.

Не заходзіць, ідучы прысадамі,
Падарожны з далёкага краю.
З добрай весткай, з ласкавымі радамі,
Аб жыцьці-нябыцьці ня спытае.

Не заходзіць ніхто к нам са сьветычам,
Як пажар, як агністае сонца,
Неразьвейнага, вечнага сьвету чым
Аслабеўшай уліў-бы старонцы.

Ходзім, блудзім, снуем бяз прыстанішча,
Адпраўляем старыя малітвы