Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ШОСТАЯ

ГАЛЬКА, ЁНТАК, ДЗЕМБА і ХОР

праводзячы маладых і дружыну.

ХОР

Дай вам бог даўгія леты
І жыцьцё у шчасьці!
Хай вам доля сыпе кветы,
Радасьць…

ЁНТАК

на бок

І напасьці.

ДЗЕМБА

Хто абазваўся там?

ХОР

Ніхто!

ДЗЕМБА

Дык во далей, жыва нам!..
І да пары і вясёла
Маладых аплесьці ў кола,
І да пары і ўрачыста,
Нам запеці галасіста,
Як вярнёмся…

ХОР

Запяема вам вясёла.

Усе, апроч Галькі і Ёнтка, уваходзяць у касьцёл.

ГАЛЬКА і ЁНТАК

Што раз цямней.

ГАЛЬКА

Ой, вясёла, ой, вясёла!