Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЛЬКА

паўтарае за ім радасна

…Да нашых гор і знова нам
Шчасьце і рай…

ЯНУШ

З кім прышла ты?

ГАЛЬКА

не зважаючы

О, мой саколе!

ЯНУШ

З кім прышла ты?

ГАЛЬКА

не зважаючы, яшчэ радасьней

О, маë сонца!
О, добры пане! Зноў гэткі сам!

ЯНУШ

падганяючы

Ідзі адсюль! Прыду я там!

ГАЛЬКА

О, пане,
Добры, любіш ты мяне?..

ЯНУШ

Бяжы адсюль, прашу цябе!

ГАЛЬКА

Праўда? Ўжо мяне ня кінеш!
Ў горы вернешся, ня згінеш,
Саколе мой!
Там я сяду над крыніцай
І чакаць буду й журыцца
Аж прымчыцца ўраз.