Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але, брацьці, ня сокалаў дзесяць
Выпушчаў ў сьвет Баян з пералесіц

На лябяджае стада, бы ў бойцы, —
А ён клаў свае вешчыя пальцы

Ня пявучыя струны, а тыя
Пелі славу князём, як жывыя.

Дык пачнем-жа мы, брацьці, сказ гэты
Ад старога Ўладзімера летаў, —

Да сучаснага Ігара-воя,
Што скуў розум свой сілаю ўдвое.

Навастрыў сваё сэрца адвагай,
Барацьбянай напоўніў дух смагай

І павёў цераз сёлы і вёскі
Свае дужыя, храбрыя войскі

На зямлю Палаўчан, на змаганьне
Ды за рускай зямлі бытаваньне!