Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе-ж капейка у „гада“?
Дзе яго скарб ляжыць?

На насеньне, на страву
Трос вясной кішанёй,
Летам штраф за „патраву“;
Воласьць не за гарой.

ВОСЕНЬ

Як гляджу, ўсё находжу
Недастаткі адны,
Будзь здароў! я адходжу
Да суседкі Зімы.

Выходзіць. На дварэ вецер вые штораз мацней. Каплі сьцюдзёнага дажджу шлёпаюць аб гнілыя сьцены. Мужык набірае ў рэзьгіны вязку саломы — і ідзе даваць скаціне. Дзьверы са скрыпам зачыняюцца.