Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII

ВОСЕНЬ

Досьвітак. Ток. Бледная курыwца на сьцяне газоўка. Мужык малоціць. Цэп гудзе. Яму, глуха заводзячы, падцінае вецер. Дьверы адчыняюцца, уваходзіць Восень. У ваднэй руцэ трымае пук усялякіх павялых зёлак, у другой пусты мех

ВОСЕНЬ

Я усюды хадзіла,
Я усюды была,
Як дзе што урадзіла,
Я рахунак вяла.

І к табе во зайшлася
Паглядзець, запытаць,
Як ты жыў, як спраўляўся,
Што відаць, што чуваць

Вясна, Лета блудзілі
Па ўсёй чыста зямлі;
Ці-ж пароўні дзялілі,
Роўна ўроду нясьлі?

Цябе з краю да краю
Было ўсюды ўдаволь;
Даказаў дзіваў, знаю,
Твой і пот, і мазоль.

Дык як з кормам? як жыта?
Двор то мае, чым жыць:
Сенам пуня набіта,
З дабром так, аж трашчыць.