Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖОНКА

выцягваючы стрэмку з пальца

Дзіцянё ў казлох
Адзываецца;

Пагляджу, пайду,
Як там маецца.

Ох, каб так шнурок
Свой счырыкалі!

Ўжо за пашу ў двор
Адбыць клікалі.

МУЖЫК і ЖОНКА

разам

І жыцьцё-ж, жыцьцё
Беспрасьветнае!

Ці ня лепей ты,
Апраметная!

Мужык садзіцца кляпаць касу, а жонка ідзе к казлом і корміць грудзёй дзіцянё.