Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДАРОЖНЫ

мінаючы аратага, кланяецца

Памажы вам, божа,
Спрацаваны браце!
Выараў прыгожа, —
Толькі засяваці.

Знаць жывеш шчасьліва,
Маеш хату, поле…
Дзе-ж мой дом? дзе ніва?
Доля-ж мая доля!

Ідзе далей.

АРАТЫ

Ён ідзе і плача,
Я плачу парою…
Эй ты, небарача,
А дзе шчасьце тое?

Выпрагае каня; жонка ў спарышох прыносіць полудзень.