Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V

ЗА САХОЮ

Поле. Неба яснае. У недалёкай зялёнай дуброве кукце зязюлька. Мужык арэ. Конік, малы і худы, штомінуту прыпыняецца. Над галавой аратага пяюць жаваранкі. Гасьцінцам прыбліжаецца падарожны

АРАТЫ

ходзячы за сахой

Гэй-жа, баразною,
Косю мой маленькі,
Гэй-жа, за сахою,
Селянін худзенькі!

Гэткае раздольле
На усе староны!
Выарам мы поле
Ў скабіны, ў загоны.

Зерня ў полі зложым.
Жменяй спрацаванай;
Зарунейся збожжам,
Цьмяная паляна!

Пройдуць гэтта людзі,
Бедны і багаты.
Дзіўна, дзіўна будзе,
Што зрабіў араты?

Гэй-жа, баразною,
Косю мой маленькі!
Гэй-жа, за сахою,
Селянін худзенькі!