Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 4.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МУЖЫК

Міла рада твая,
Ясна пані Вясна,
Дый, як сьвет пазнаў я,
Мне вядома яна.

Знаю я магазын,
Толькі з ім згоду ў год
Адзін выхад, адзін:
Недарод, недарод.

ВЯСНА

Бог з табой! — я іду
Падаць лету наказ;
Адно скем: я ў гаду
Ня бываю двух раз.

Адыходзіць. Мужык злазіць з пала, бярэ з калка хамут і дугу, выходзіць з хаты. Сонца прыветліва заглянула ў ваконца.