Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДАМІЦЭЛЯ

разам.
Гэта-ж не Трахім!

КАЦЯРЫНКА

Гэта-ж ня тата!

МАКСІМ

(праціраючы вочы, у бок)

На табе! Хата чужая, баба чужая, а заместа майго ўласнаручнага сына — нейкае спаднічнае стварэньне! Вось так папаўся ў нерат — ні ўзад, ні ўперад! Ну, Максім! Ламі мазгі, каб не прапаў саўсім.

ДАМІЦЭЛЯ

(прыгледзеўшыся)

Ды гэта-ж наш кум — Максім Кутас!

КАЦЯРЫНКА

Ха-ха-ха! Татка на дзядзьку Максіма перакуліўся! Ха-ха-ха! Тата — ваўкалак, ваўкалак!

МАКСІМ

(ахіліўшыся бравэркай, садзіцца на ложку)

Што я тут бачу? Гэта-ж Трахімава хата і яго баба! (Да ДАМІЦЭЛІ). А мая-ж Даміцэлька! Ці ня ведаеш, якім-такім манерам я сюды папаўся?

ДАМІЦЭЛЯ

Я зараз манеры выганю васпану з галавы! Дзесятаму закажаш, як чужых жонак поначы ашукваць. (Ідзе ў качарэжнік і бярэ мешалку).

КАЦЯРЫНКА

(у бок)

Быў адзін тата, а цяпер аж два! (Да МАКСІМА). Мусіць, дзядзька, сягоньня кепска з мамкай вянок на каптур гандляваў, дык яна хоча прыдатку даць.

МАКСІМ

(чухаючы галаву)

І ўпутала ж мяне нядобрае ў гэту авантуру! Яшчэ з гэтай бабай можа й дам як-колечы рады, але што будзе, як мая Па-