Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЬПІЧЫНІ

Як гэта, мамзэль, — нашы?

НАСТА

Ну, палякі, калі вам гэта, пане профэсар, лепей падабаецца.

СЬПІЧЫНІ

Выбачайце, мусье Зносілов, але мы на сягоньня лекцыю спынім. Мушу йсьці пільнаваць хаты. Маю гонар кланяцца!

(Хоча йсьці).

МІКІТА

А як-жа, мусье профэсар, з гэтым „двадзесьце пеньць“?

СЬПІЧЫНІ

Заўтра, мусье рэгістратар, пройдзем на практычнай лекцыі. (Выходзіць).

МІКІТА

(крычыць)

Меджду протчым, мамаша! Дзядзька беларус! Палякі ў Менску!

(Уваходзяць ЯНКА і ГАНУЛЯ).

ЗЬЯВА ІX

МІКІТА — НАСТА — ЯНКА — ГАНУЛЯ

ЯНКА

Што? у Менску пажар?

МІКІТА

Не пажар, дзядзька беларус, а палякі, палякі! Разумееце?

ЯНКА

Ну, гэта ўсё роўна.

МІКІТА

Вам, чалавеку бяз рангаў і клясаў у прошлым, і без надзеі на асэсарства ў будучым, пэўна, што ўсё роўна, але для мяне, меджду протчым… Гэ-гэ! А цяпер далоў совбурскую