поіменованное морэ утонуло в Пінском болоце. Что касается поліцічэскіх граніц обласьці, то оне в представленіі зьдзешніх обшча-русскіх людзей очень туманны. Всё-жэ прымечается стремленіе расшырыць эці граніцы на Запад.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ
(запісваючы ўперамежку з Усходнім)
Пшырода на Польскіх Крэсах Всходніх надзвычай буйна і богата; эгзыстуе лёнд і водозьбёры; край тэн посядал навэт можэ, але, завдзенчаёнц шкодлівым вплывом зэ Всходу, можэтэ пшэісточыло сень в Піньске блото. Цо сень тычы граніц політычных краю, то взглендэм іх у месцовэй людносьці вшэхпольскей пшэдставене бардзо не яснэ. Еднак, спостшэга сень донжэне розшэжыць овэ граніцэ на Всхуд.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ
Ешчо одзін маленькій вопрос: Вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсьці себе морэ вместо утонувшего, чтобы современем пробіць себе куда-нібудзь окошко — в Европу ілі Азію?
ЯНКА
Нам і бяз мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасьцяй праз усходнія ці заходня „акошкі“.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ
(запісваючы)
О Дарданелах, о Індзійскіх морях какіх і какіх лібо окошках не помышляют і помышляць не желают, бо, по іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквозьнякамі із Запада.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ
О розшэжэню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маён гдзе топіць сень і без можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ
(скончыўшы пісаць)
Благодару вас!