Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗЬЯВА ІV

ТЫЯ-Ж — ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ — УСХОДНІ ВУЧОНЫ

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ

(стукнуўшыся з Усходнім)

Пся крэв!

УСХОДНІ ВУЧОНЫ

Чорт подзеры!

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ

Пшэпрашам пана!

УСХОДНІ ВУЧОНЫ

Ізьвініце, судар!

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ

І пан ту?

УСХОДНІ ВУЧОНЫ

І вы зьдзесь?

(Кланяюцца самі сабе і прысутным).

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ

(да Янкі)

Бардзо на часе, жэ пан обэцным ест. Для взбогацэня нашэй ведзы польскей потшэбнэ сон ешчэ нектурэ шчэгулы о нібы вашым краю. Можэ шановны пан поінформуе цось о пшыродзе так званэй по вашэму Бялай Русі і цось о тэм, яке собе закрэсьляце граніцэ політычнэ.

ЯНКА

Прырода наша, пане вучоны, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелі называлася Пінскае, — але окупанты зьмяшалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц політычных ня маем, бо і політыкі сваёй ня маем — на чужой політыцы пакуль што езьдзім.

УСХОДНІ ВУЧОНЫ

(запісваючы ў нататнік)

Прырода в Русском Северо-Западном крае веліка і обільна, — есть суша і водныя басейны, даже морэ собственное імелось, на благодара врэдным клімацічэскім веяніям с Запада