Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЯНКА

Аж у Вільню!

ГАРОШКА

А так, аж у Вільню, пане настаўнік.

АЛЕНКА

там праслухала настаўніцкія курсы, і цяпер я — ваш таварыш: я таксама настаўнік!

ЯНКА

(жартаўліва)

Вельмі прыемна пазнаёміцца з новым конкурэнтам у маёй профэсіі.

АЛЕНКА

А цяпер я хачу вучыцца на курсістку, потым на доктара…

ЯНКА

А далей?

АЛЕНКА

Далей… ня ведаю. Але дзеля гэтай мэты мяне татка і ў Менск да вас прытарабаніў.

ЯНКА

Адно трохі ня ў час.

АЛЕНКА

Ня ў час?

ЯНКА

Так! Гэтыя новыя окупанты ды іншыя згрызоты не даюць табе спакойна працаваць у Менску. На маю думку, найлепей, пакуль што, ехаць на вёску і там прывучаць да навукі людзей і самой ад іх вучыцца. Бо я таксама выяжджаю на вёску.

АЛЕНКА

І вы? Ну што-ж? на вёску, дык на вёску! Нават хоць у пекла, калі вы параіце…

ЯНКА

О, там вельмі горача! Значыцца, згода?