Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

да рэволюцыі ў Менску лузаў семячкі? — ніхто! А цяпер усе і ўсюды — і дома, і на вуліцы, і нават у тэатры лузай сабе ды лузай, шапку на вушы нацягнуўшы…

ГАНУЛЯ

(да папа)

Бацюшка духавы, сьвяты ўгоднік! Калі ласка, яшчэ вось гэты таўсьцейшы кусочак.

ПОП

Благодарствую, матушка, благодарствую!

МІКІТА

(да Ганулі на бок)

Меджду протчым, мамаша, не сьвяты ўгоднік, а ацец духоўны… (Да ГАСЬЦЕЙ). Цяпер я, высокія госьці мае, прапаную тоста…

НАСТА

Не, не! Я цяпер тоста прапаную. За немцаў. Хай жывуць немцы!

ГАЛАСЫ

Хай жывуць! Віват! Ура!

(Няпрыемная пауза. Усе пераглядаюцца паміж сабой).

ДАМА

Можа дарагія гаспадары дазволяць нам устаць?

ГАНУЛЯ

Калі ласка! Выбачайце толькі за недахватку ў ядзе.

ГАЛАСЫ

Сыты!.. вельмі сыты!.. дзякуем!.. дзякуем!..

(Выходзяць з-за стала і расьсядаюцца).

ПОП

Не время-лі подумаць нам і о ложэ в очаге домашнем.

МІКІТА

І зусім яшчэ ня час, меджду протчым, няйясьнейшыя госьці, вось адсунем стол і…