Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МІКІТА

Мадам-сіньёра, вы згадалі! Так яно і ёсьць: самая натуральная амброзія знамянітай тутэйшай фірмы — а ля самагонка, дастаўленая мне з вінных складаў „Піліп і Ко“.

ГАНУЛЯ

(да дамы)

Панечка… Мадама музей! Калі ласка, вось гэты далікатны кусочак яшчэ!..

ДАМА

Мэрсі, мэрсі, мадам!

МІКІТА

(да Ганулі на бок)

Меджду протчым, мамаша, не мадам музей, а мадам-сіньёра… Ці-ж гэта так цяжка? Ды ў нос, у нос! (да ГАСЬЦЕЙ). А цяпер, высокашанаваныя госьці, падымем тост за нашых наймілейшых мадамаў і мамзэляў.

ГАЛАСЫ

Хай жывуць! Хай цьвітуць нашы кветкі, наша асалода! Віват! Ура!

ПОП

Разверзіся врата адовы і сам анціхрыст со своім сонмом сьвятой Русью завладоша, ежэлі созерцаць всё творымое ныне.

СПРАЎНІК

Ні поліцыі, ні поліцмайстраў!..

ПАН

Ні маёнткаў, ні бравароў!

ДАМА

Ні раутаў, ні журфіксаў!

МІКІТА

Ні рангаў, ні клясаў, меджду протчым!

НАСТА

А, памойму, што-небудзь ды ёсьць. Ёсьць, напрыклад, свабода: што хачу, тое раблю. Узяць хоць-бы тое: хто калі