Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вышлі. Тут у Менску так трудна спаткаць праўдзівага вучонага.

МІКІТА

Та-а-к, гэта важныя вучоныя. Але мы не такіх яшчэ пабачым, як будзе ў нас у Менску, меджду протчым, унівэрсытэт.

ПОП

Понеже есьць в Мінске духовная семінарыя, то воісьціну ізлішне обрэтаць універсіцет, гдзе будзет провозглашацься греховное сьветское учэніе.

СПРАЎНІК

Памойму, таксама унівэрсытэт непатрэбен, бо завядуцца студэнты, а з імі заўсёды столькі для поліцыі клопату. (Пауза).

МІКІТА

(да Ганулі)

Меджду протчым, мамаша, ці не далі-б чаго закусіць нам, бо салавей аднымі песьнямі сыт ня бывае.

(ГАНУЛЯ падае закускі. ГОСЬЦІ садзяцца за стол. ПОП у цэнтры)

ГАНУЛЯ

(падаўшы закуску да Янкі, Аленкі і Гарошкі).

Калі ласка, прашу за стол.

ГАРОШКА

(хрысьцячыся)

Што вы, свацейка?! Я — і такія важныя асобы… яшчэ з лаўкі звалюся з перапуду. Не, не!

ЯНКА

(да Ганулі)

Мы пяройдзем у мой пакой, каб вам не замінаць.

ГАНУЛЯ


О, не! Павінны сягоньня тут сядзець. Як-ні-як Мікіткавы імяніны. Калі ня хочаце да ўсіх, то я вам сюды падам закускі.

ГАРОШКА

І гэтага, свацейка, ня трэба. Калі пазволіш, то ў мяне ёсьць сёе-тое ў торбе, вот мы і закусім.