Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ

Незьмерне пану вдзенчны естэм. Мое баданя навукова на дзень дзісейшы сон закончонэ. Мам гонар пожэгнаць пана!

(ВУЧОНЫЯ Выходзяць, кожны праз другія дзьверы, якімі быў увайшоўшы. МІКІТА, кланяючыся, праводзіць іх да дзьвярэй, далей — ГАНУЛЯ і НАСTА, якія хутка варочаюцца назад).

ЗЬЯВА XІІІ

ТЫЯ-Ж (бяз вучоных)

ЯНКА

(да праходзячага міма яго Мікіты)

У вас сягоньня, пане рэгістратар, праўдзівы арыстократычны баль, не забыліся нават і аб інтэрмэдыі.

МІКІТА

А гэта, меджду протчым, што за такая страва?

ЯНКА

Ня страва, мой пане, а такая маленькая комэдыя ў вялікай трагікомэдыі.

АЛЕНКА

Мне — як мне, а татку — адно цыбук звоніць аб зубы: ці-то са страху, ці-то з вялікай пашаны да вучоных.

МІКІТА

Не разумею. (Ідзе да сваіх гасьцей).

ЯНКА

(да Аленкі і Гарошкі)

Як-жа вам спадабаліся гэтыя, не пры людзёх кажучы, вучоныя?

ГАРОШКА

Ня пры мне пісаны гэтыя вашыя вучоныя — вот і ўсё тут!

ДАМА

(да Мікіты)

Вы, мусье рэгістратар, зрабілі нам сягоньня папраўдзе мілую неспадзеўку гэнымі дзьвюма пэрсонамі, якія толькі што