Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 3.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МІКІТА

(стукаючы кулаком па стале)

Меджду протчым… меджду протчым… вы мяне абражаеце. Я не цямняк, пане… пане дырэктар беларускай басоты.

ЯНКА

Выбачайце, я крыху пагарачыўся. (Выходзіць у свой пакой).

ЗЬЯВА

ІV

МІКІТА — ГАНУЛЯ

ГАНУЛЯ

(увайшоўшы пры апошніх словах Мікітавых)

Ты ізноў з ім павадзіўся?

МІКІТА

Меджду протчым, я з ім ня вадзіўся, а толькі аб політыцы паспрачаўся.

ГАНУЛЯ

(накрывае стол)

Гэтымі сваімі спрэчкамі людзям толькі кроў псуеш.

МІКІТА

Псуюць і яны мне. Не магу-ж я, меджду протчым, мамаша, набраць у губу вады і маўчаць, калі ён бэсьціць мае жыцьцёвыя погляды. Меджду протчым, абавязак мой — паказаць гэтым новым завадзілам іхняе належнае месца. Хай знаюць, што і мы тое-сёе ў політыцы кемім. Апрача таго, здаецца, што ад нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне, а мне ад гэтага паху ў носе круціць.

ГАНУЛЯ

А калі бальшавік, дык што? Бальшавік таксама чалавек.

МІКІТА

Можа чалавек, а можа і не, бо з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не пачалавецку. (Пауза). Меджду протчым, мамаша, я папрашу вас… я гэтага хачу… З-паміж іншых гась-