Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯК СПЫТАЮЦЦА НАС

Прыдуць людзі з Усходу,
Прыдуць з Захаду людзі
І спытаюцца нас:
Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?

Мы ля плоту, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут адказ,
І адкажам: Э, што там…
Мусіць, бабскім звычаем
Зьбегла ўпрочкі на час.