БРАТУ
Мой ты ўбогі, мой ты цёмны, Родны мой, Ты пытаеш, хто такія Мы з табой?
Ці мы людзі, ці скаціна, — Запытай Гэту коску, гэту сошку, Гэты гай;
Гэта поле, на якім ты Млееш, млеў; Гэту згніўшую хацінку, Гэты хлеў.
Запытайся сваёй долі, Сваіх пут, Ці мы людзі, ці скаціна, Хто мы тут?