Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЛЕДНЫЯ БУДНІЯ ДНІ…

Бледныя буднія дні
Сумна па роднай зямлі
Мутнай плывуць паласой;
Часам калі-ні-калі
Дзе-ні-дзе бліснуць агні,
Глянуць крывавай расой.

Песьні раздольля маўчаць,
Песьні, што рабскія сны
З душ паднявольных зьмялі-б,
Толькі заводзяць званы,
Толькі асіны скрыпяць
Над уміраньнем сяліб.

Скрогат нясецца з асін…
Рабству паклоны біў дзед,
Гнуўся пад палкамі ў крук;
Бацька — за дзедам у сьлед
З бацькам пляцецца і сын;
Ты-ж кудой пойдзеш, унук?..