Перайсці да зместу

Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 2.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Голас пачуўся, быццам хто кліча,
Штось у душы затраслося:
Гэта ў галінах вецер скавыча,
Воклік магільны разносе.

З дальняга неба зоркі міргнулі…
Як-бы ня так ўжо цёмна…
Зоркі сьвяціці ўсім ня мінулі,
Толькі… мінулі бяздольных.
...........
Полаг гатовы белы, пуховы;
Ляж, не глядзі, ня ўслухайся!
Сну у магіле яснай, сьняговай,
Вечнага сну ня пужайся.

Прыдзе вясна, распусьцяцца лозы…
Ты ўжо ў пасьцелі зялёнай…
Сьпі, мой гаротнік, годзе ліць сьлёзы,
Біці нягодам паклоны…

|}