Гэта старонка была вычытаная
Ты і ў прышласьць рад глянуць зараньня,
Зьмёў-бы пыл забыцьця з прошлых дней,
Ўсё-ж бясьсілен твой розум і знаньне
Перад голасам духа начэй.
Ты дрыжыш перад нечымсь, як глянеш
Ў гэту цем, падслухаеш яе;
Як дзіцё, як матыль, слабым станеш…
А ноч тайна а дзівах пяе.
Мае сьвет неадкрытыя сілы,
Што людзкое ўсёзнаньне прашлі,
Гэтых сіл не пазнаць да магілы
Табе, думнаму цару зямлі.
|}