Гэта старонка не была вычытаная
Скарб ты выараш багаты
З нівы гэтай зааранай:
І таляры, і дукаты,
Толькі-ж не сабе, а пану.
А шлюб возьмеш ты з царыцай,
Што жыцьцё усё з табою
Не захоча разлучыцца…
Ой, шлюб возьмеш ты з бядою.
Днём нашле сон, ночкай збудзе,
Сьцерагчы будзе парогу;
Ані з ёй табе у людзі,
Ані з ёй табе да бога!
Як вясною ўсходзяць кветкі,
Падымаюцца хмурліва, —
Укалыша твае дзеткі
Песьняй голаду сьлязьлівай.
Жджэ цябе дарога з ёю,
Ўдоўж і ўшыр зусім малая,
А ў зямлю глыбей затое,
А ў гару — аж зор хапае.
Па ёй будуць цябе везьці
Твае волікі сівыя
І званы аж вежай трэсьці —
На магілкі на старыя.
|}