Ён што-вечара будзе песьціць белыя грудзі,
З табой цешыцца ў пуху лябяжым;
На маю на загубу цалаваць шчочкі, губы
Твае будзе цалункам уражым.
Я на коніку верным гэтым полем бязьмерным
Мкну сюды, за мной — холад і слоты,
Мкну вітаці ўздыханьнем — і ад'ехаць з жаданьнем:
Добрай ночкі і доўгай пяшчоты“
Ўсё яна йшчэ як глуха; ён ёй шэпча на вуха
Тыя жальбы ці новы закляцьці;
Аж прымлеўшы, бяз сілы ручкай грудзі адкрыла
І ў яго патанула абняцьці.
Ваявода з слугою сталі ту-ж пад вярбою,
І з-за поясу бралі набоі, —
Адсякалі зубамі, прыбівалі штамплямі
Жмені пораху й шроту удвое.
— Пане! — так казак кліча, — нейкі чорт мною смыча,
Не магу я застрэліць тэй дзеўкі:
Як свой курак адводзіў, я ўздрыгнуў бы на лёдзе,
І зьляцела сьляза да панэўкі.
— Ціха!.. Кінь, хаме, кракаць, я наўчу цябе плакаць…
На, тут з порахам гданскім сакеўку;
Ўсып падпалу — а жыва, ногцем счысьці красіва,
Ды ў свой лоб стрэль ці ў гэтую дзеўку.
Ўправа… вышай… памалу… жджы майго самапалу:
Жаніха перш зьмяту назаўсёды!.. —
Ўзьвёў казак курак, сцэліў, не чакаючы, стрэліў,
І ўгадзіў ў самы лоб ваяводы.
|}